Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мова родная-пявучая, звонкая"

Дата: 22 февраля 2022 в 10:19
59 просмотров

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”
                                                                                                                                           Змітрок Бядуля
21 лютага штогод адзначаюць Міжнародны дзень Роднай мовы, мэтай якога з'яўляецца фарміраванне паважлівага стаўлення да роднай мовы як духоўна-маральнай спадчыны, нацыянальнага сімвалу кожнага народа.
У рамках гэтага дня ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на далучэнне выхаванцаў да каштоўнасцяў нацыянальнай культуры і фарміраванне ў іх любові да роднай мовы. Педагогі пазнаёмілі дзяцей з паняццем «родная мова», размаўлялі пра “Дзяржаўныя сімвалы РБ”; пазнаёмілі дзяцей з беларусскмі пісьменнікамі;  расказалі, чаму яе называюць роднай, аб значэнні роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека. Пагулялі ў дыдактычныя гульні «Выкладзі ўзор», «Знайдзі пару», «Скажы па-беларуску чыталі творы на беларускай мове "Мова родная-пявучая, звонкая".
Родная мова - прылада і матэрыял мыслення, галоўны сродак самавыяўлення, ідэнтыфікацыі і развіцця асобы і народа. Губляючы мову, людзі страчваюць усё і губляюць сябе. Без роднай мовы няма будучыні ў нас і нашых дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.