Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нашы традыцыі

Дата: 1 августа 2022 в 11:45, Обновлено 13 марта 2023 в 11:06

Нашы традыцыі

Вялікую ролю ў захаванні традыцый у нашай дашкольнай установе мае  ўмацаванне сяброўскіх адносін, стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў калектыве, што дапамагае захаваць каштоўнасці калектыву і прагназаваць далейшыя падзеі, тым самым спрыяе грамадзянска-патрыятычнаму і маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Традыцыі ў рабоце  з выхаванцамі:

-праслухоўванне і выкананне гімна Рэспублікі Беларусь;

-штодзённыя хвілінкі бяспекі;

-“Азбука ветлівасці” ў рэжымных момантах;

-“Каравай імянінніка” - святкаванне дзён нараджэння дзяцей у групах;

-ранішні рытуал “Добрай раніцы” ў групах;

-сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій;

 -абедзенны рытуал “Прыемнага апетыту”;

-“Скарбонка добрых спраў”.

Традыцыі ў рабоце  з законнымі прадстаўнікамі:

 -удзел у суботніках па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

-дапамога ў арганізацыі, папаўненні і абнаўленні  прадметна-развіваючага асяроддзя груп;

-аказанне дапамогі ў рамонтных работах у групах і на тэрыторыі ўстановы;

-дні адчыненых дзвярэй;

-дні здароўя;

 -удзел у акцыях па зборы макулатуры і металалома;

-удзел у тэматычных святах  

Традыцыі працоўнага калектыву

-ушанаванне ветэранаў педагагічнай працы;

-узнагароджанне пераможцаў конкурсаў, акцый (на працягу года);

-удзел працоўнага калектыву ў мерапрыемствах, якія арганізуюцца сельскім саветам да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці;

-арганізацыя экскурсій па памятным мясцінам нашай краіны;

-узнагароджанне работнікаў граматамі і падзякамі;

-сумеснае афармленне памяшканняў установы да святаў;

-аказанне дабрачыннай дапамогі арганізацыям “Чырвоны Крыж”, “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі фонд міру”;

-віншаванне з  Днём нараджэння і юбілейнымі датамі;

-удзел у суботніках;

-сумесныя святы (Дзень настаўніка, навагодні калейдаскоп, Свята жанчын, Дзень Маці)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.