Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Статут

Дата: 9 марта 2023 в 16:33


СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі 
«Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна»
(новая рэдакцыя)

УСТАВ
государственного учреждения образования 
«Тепленский детский сад Узденского района»
(новая редакция)


в. Цеплень, 2022 г.

                                                                           ГЛАВА 1
                                                           АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна» (далей –  Установа адукацыі) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, а таксама можа рэалізоўваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей  і моладзі па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні і ажыццяўляць аздараўленне выхаванцаў.
1.2. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці                    з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь                   аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі                                і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем                          аб установе дашкольнай адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, Статутам Установы адукацыі.

                                                                          ГЛАВА 2
                                               НАЙМЕНАВАННЕ ЎСТАНОВЫ АДУАЦЫІ
                                  Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ПАТРАБАВАННЯМІ ЗАКАНАДАЎСТВА
2.1.  Поўная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна»;
на рускай мове – Государственное учреждение образования «Тепленский детский сад Узденского района»;
2.2. Скарочаная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна;
на рускай мове – Тепленский детский сад Узденского района.

                                                                     ГЛАВА 3
                                       МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
3.1. Месца знаходжання Установы адукацыі (юрыдычны адрас): 202670,  Мінская вобласць, Уздзенскі раён, вёска Цеплень, вуліца Школьная, 3. 

                                                                        ГЛАВА 4
                                             ТЫП, ВІД УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
4.1.Тып установы адукацыі  – установа дашкольнай адукацыі.
4.2. Від установы адукацыі – дзіцячы сад.
                                                                         ГЛАВА 5
                                        ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ
                                                            ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
5.1. Прадметам  дзейнасці  Установы адукацыі з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
5.2. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца: 
фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае,  фізічнае развіццё асобы выхаванца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый; 
рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту        ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных                   для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу навучання, аздараўленне дзіцяці.  
5.3. Задачы Установы адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне       рознабаковага       развіцця       асобы      выхаванца   ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі; 
фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту; 
падрыхтоўка да працягу адукацыі; 
аздараўленне.
5.4. Асноўнай функцыяй Установы адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучанне і выхаванне, ранняя сацыялізацыя выхаванцаў; 
засваенне зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі; 
атрыманне адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; 
фізічнае,  сацыяльна-маральнае, асобаснае, пазнавальнае, маўленчае і эстэтычнае развіццё выхаванцаў; 
фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; 
далучэнне      выхаванцаў    да    агульначалавечых     каштоўнасцей   і сучасных традыцый; 
развіццё ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці; выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
 забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 
арганізацыя харчавання і аказанне медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў; 
забеспячэнне       сацыяльна-педагагічнай      падтрымкі     выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
5.5. Рэалізацыя пастаўленых Установай адукацыі задач здзяйсняецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў на      прынцыпах      адкрытасці,     галоснасці,   даверу,      супрацоўніцтва  па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
5.6. Установа ўзаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорта, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
5.7. Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва  ў   галіне   адукацыйнай,   культурнай   і   іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
5.8. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці і агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь  АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай  дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85 (далей – АКРБ 005-2011), Установа адукацыі ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: 
85100 – дашкольная адукацыя;
88910 – дзённы догляд за дзецьмі;
56290 – іншыя паслугі па грамадскім харчаванні.
5.6. З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў установа адукацыі можа ажыццяўляць платныя віды дзейнасці                             ў адпаведнасці са статыстычным класіфікатарам СК 27.005-2015 «Платныя паслугі насельніцтву» (СКПУН):
85.10.10 – паслугі ў вобласці дашкольнай адукацыі; 
85.59.01 – паслугі ў галіне адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;
85.60.10 – паслугі ў галіне адукацыі дапаможныя.

                                                               ГЛАВА 6
                          ЗВЕСТКІ АБ ЗАСНАВАЛЬНІКУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 
6.1. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Кампетэнцыі Заснавальніка ўстанаўліваюцца  заканадаўчымі актамі.
6.2. Забеспячэнне дзейнасці Установы адукацыі здзяйсняе Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Уздзенскага раёна» на аснове заключанага дагавора                         аб аказанні паслуг па забеспячэнні дзейнасці бюджэтнай арганізацыі.
6.3. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць    маёмасцю      Установы     адукацыі,   з’яўляецца   ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Уздзенскага райвыканкама (далей – Упраўленне). 

                                                                 ГЛАВА 7
                                       МОВА (МОВЫ) НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ.
                           ПЕРАЛІК РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ, 
                     ПРАГРАМ ВЫХАВАННЯ, ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ 
7.1. Асноўнай мовай навучання і выхавання ва Установе адукацыі з’яўляецца беларуская мова.  Справаводства, афармленне інфармацыйнага поля ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.
7.2. У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў i іх законных прадстаўнікоў па рашэнню Заснавальніка, узгодненым з Міністэрствам адукацыі, ва Установе адукацыі могуць стварацца групы, у якіх выхаванцы вывучаюць мову нацыянальнай меншасці.
        7.3. Установа адукацыі рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукаці.  Ва Установе адукацыі могуць быць рэалізаваны: 
адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
адуацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
эксперыментальная вучэбная праграма дашкольнай адукацыі;
         індывідуальныя вучэбныя праграмы для выхаванцаў з асаблівымі адукацыйными патрэбамі;
адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 
7.4. Установа адукацыі можа кіравацца:  
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі                      на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак  арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;
пры  рэалізацыі  адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і прыёму ў іх асоб для атрымання дадатковай адукацыі.
7.5. Адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэалізуюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі. 
7.6. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі арганізоўваецца ва Установе адукацыі, а таксама можа арганізоўвацца дома.
 7.7. Ва Установе адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна.   Адукацыйны    працэс   ажыццяўляецца   індывідуальна  на    падставе    рашэння загадчыка  Установы   адукацыі   ў   адпаведнасці  з індывідуальным вучэбным планам або індывідуальным вучэбным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для навучэнца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі. 
7.8. Для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказчыках пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома. 
Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія па стане здароўя часова або пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома.
7.9. Пералік  медыцынскіх   паказанняў   для атрымання дашкольнай і спецыяльнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.
 7.10. Адукацыйны працэс для асваення выхаванцамі зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома арганізуецца Установай адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) выхаванца. 
Адукацыйны працэс для атрымання спецыяльнай адукацыі дома арганізуецца Установай адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця або дзяржаўнай установай адукацыі, у якім яно навучалася да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для атрымання спецыяльнай адукацыі дома. 
7.11. У     мэтах     сацыялізацыі   выхаванца    (у  тым   ліку   асобы   з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), які асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі (або атрымлівае спецыяльную адукацыю) на даму, заняткі могуць арганізоўвацца на даму або ў спалучэнні заняткаў на даму і ва Установе адукацыі, якое арганізавала навучанне і выхаванне на даму.
7.12. Рашэнне аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома прымаецца Упраўленнем па месцы жыхарства (месцы знаходжання) выхаванца на падставе заявы законнага прадстаўніка і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі. 
Рашэнне аб атрыманні спецыяльнай адукацыі дома и ва Установе адукацыі прымаецца Упраўленнем па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на падставе заявы законнага прадстаўніка непаўналетняга асобы, заключэння дзяржаўнага    цэнтра  карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
7.13. Парадак арганізацыі засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і атрымання спецыяльнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненню з Міністэрствам аховы здароўя.

                                                             ГЛАВА 8
       КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ  МАЁМАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
8.1. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае 
ў аператыўным кіраванні абасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна  адказнасць  па  сваіх  абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязках за выкарыстанне грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. 
8.2. Фінансаванне Установы адукацыі здзяйсняецца за кошт сродкаў раённага бюджэту і іншых, не забароненых заканадаўствам крыніц.
8.3. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы адукацыі з’яўляюцца:
сродкі, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг, арэнды памяшканняў;
сродкі апякунскага савета;
бязвыплатная (спонсарская) дапамога;
іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.
Спонсарамі Установы адукацыі могуць быць установы, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, зацікаўленыя ў яе станаўленні і развіцці.
8.4. Маёмасць, прадастаўленая Установе адукацыі, адносіцца
да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа адукацыі ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права валодання, карыстання і распараджэння ім у межах, устаноўленых заканадаўствам, і ў адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці. Памяшканні Установы адукацыі аснашчаюцца неабходным наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.
8.5. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць 
ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю.
8.6. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца 
па дзеючых нарматывах з улікам забеспячэння адукацыйнага працэсу
і віду Установы адукацыі.
Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць зямельны надзел, капітальныя пабудовы, абсталяванне, а таксама іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца для навучання, выхавання, аздараўлення навучэнцаў, для вырашэння іншых задач у сферы адукацыі.
8.7. Забараняюцца дзеянні (бяздзейнасць), якія прыводзяць 
да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі. Работнікі Установы адукацыі, выхаванцы, 
іх законныя прадстаўнікі нясуць адказнасць за зберажэнне памяшканняў
і маёмасці Установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8.8. З мэтаю задавальнення запытаў зацікаўленых, папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў Установа адукацыі можа здзяйсняць платныя віды дзейнасці ў вобласці дашкольнай адукацыі.
Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове здзяйсняецца 
на аснове дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.
Парадак і ўмовы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг вызначаюцца асобнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Аказанне платных адукацыйных паслуг не можа здзяйсняцца замест ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.
Сродкі, атрыманыя Установай адукацыі ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, у тым ліку ад аказання платных адукацыйных паслуг, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і расходуюцца 
ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Маёмасць, набытая за кошт дзейнасці, што прыносіць прыбытак, паступае ў аператыўнае кіраванне Установы адукацыі і выкарыстоўваецца ёю   ў   адпаведнасці   з  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, улічваецца на самастойным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам. 
8.9. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы адукацыі, іншых дзяржаўных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, патрэбаў асобы, грамадства і дзяржавы ў  павышэнні якасці адукацыі.
8.10. Установа адукацыі мае права:
вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю і здзяйсняць 
яе продаж.
8.11. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць 
у     самастойнае     распараджэнне     Установы    адукацыі,    улічваюцца   і     расходуюцца     па      каштарысах,    зацверджаных   у   адпаведнасці   з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                                              ГЛАВА 9
                        ПАРАДАК КІРАВАННЯ ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ, 
 СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
9.1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца   ў  адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым  Статутам               і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
9.2. Установа адукацыі мае пячатку і штамп з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем, можа мець іншыя сродкі ідэнтыфікацыі.
9.3. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе загадчык, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе ў парадку, устаноўленым  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі, начальнікам Упраўлення.
Службовыя абавязкі загадчыка Установы адукацыі  зацвярджаюцца ў яго службовай інструкцыі Упраўленнем, іншыя паўнамоцтвы загадчыка  ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства.
9.4. Загадчык Установы адукацыі:
дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці;
узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі;
выдае загады, заключае дагаворы, адкрывае рахункі ў банках                      у межах сваіх паўнамоцтваў;
ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае                            іх службовыя (рабочыя) інструкцыі;
вядзе (запаўняе) звесткі аб руху дзяцей ва Установе адукацыі;
падае інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў у групах Установы адукацыі;
зацвярджае штатны расклад Установы адукацыі ў межах выдзеленых асігнаванняў і ў адпаведнасці з тыпавымі штатамі;
вызначае парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю                      за забеспячэннем якасці адукацыі;
штогод на аснове тыпавых вучэбных  планаў зацвярджае вучэбны план Установы адукацыі;
зацвярджае індывідуальныя навучальныя планы;
ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі ў адпаведнасці з дзеючымі актамі заканадаўства.
9.5. Загадчык Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні гэтай Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.
9.6. Асноўным органам самакіравання ва Установе адукацыі з'яўляецца педагагічны савет, які  ўзначальвае загадчык Установы адукацыі. У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі. Дзейнасць педагагічнага савета здзяйсняецца ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі развіцця дашкольнай адукацыі з улікам спецыфікі Установы адукацыі, а таксама планам   работы,   які    зацвярджаецца   загадчыкам  Установы адукацыі не пазней 1 верасня цякучага года.
Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам Установы адукацыі і здзяйсняе сваю работу ў форме пасяджэнняў, якія праводзяцца не радзей за адзін раз у квартал у адпаведнасці з планам работы ці па меры неабходнасці для вырашэння пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі педагагічнага савета.
9.7. Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання (апякунскі савет, бацькоўскі камітэт).
Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці гэтых органаў самакіравання вызначаюцца ў адпаведнасці з дзеючымі актамі заканадаўства, Палажэннямі аб адпаведных органах самакіравання.
9.8. Для забеспячэння планавання і кантролю дзейнасці Установы адукацыі, а таксама для аператыўнага вырашэння пытанняў праводзяцца нарады пры загадчыку. Нарада пры загадчыку з’яўляецца адной з форм падрыхтоўкі кіраўніцкіх рашэнняў, заснаваных на прынцыпах адзінаначалля. Нарада пры загадчыку праводзіцца не  радзей  як адзін раз у месяц у адпаведнасці з планам работы Установы адукацыі. Пры неабходнасці можа праводзіцца пазапланава.
9.9. У мэтах аказання садзейнічання ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а      таксама   ў   арганізацыі  кантролю   за  ажыццяўленнем   выхаваўчай і   прафілактычнай   работы,   ва   Установе   адукацыі   ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Парадак  стварэння ў заснаванні савета  па прафілактыцы  безнагляднасці  і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, а таксама парадак арганізацыі яго працы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
9.10. Сацыяльна-педагагічнае забеспячэнне  адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляюць спецыялісты Установы адукацыі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у выхаванні выхаванцаў і якія маюць педагагічнае, сацыяльна-педагагічную адукацыю або якія прайшлі адпаведную перападрыхтоўку, пацверджаную дакументам аб адукацыі.
9.11. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
9.12. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам  іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі.

                                                         ГЛАВА 10
                     ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ І ШТАТНАГА
                                    РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
10.1. Структура Установы адукацыі зацвярджаецца загадчыкам Установы адукацыі па ўзгадненні з Упраўленнем.
Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, рэсурсны цэнтр.
10.2. Арганізацыйна-штатная структура Установы адукацыі зацвярджаецца загадчыкам па ўзгадненню з Упраўленнем на падставе тыпавых штатных нарматываў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.
10.3. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе адукацыі ўключаюць пытанні прыёма, перавода і звальнення, рэжыма работы                    і адпачынку, умовы працы, гарантыі і кампенсацыі рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці                з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
10.4. Прыём на работу ва Установу адукацыі і звальненне педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе загадчык.
10.5. На пасаду педагагічнага работніка прымаюцца асобы, якія маюць адпаведную адукацыю і кваліфікацыю.
10.6. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
якія маюць судзімасць, якая не знята ці не пагашана;
прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.
10.7. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца              у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Палажэннем аб аплаце працы работнікаў.
10.8. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Установы адукацыі вядуцца і захоўваюцца ва Установе адукацыі.
10.9. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

                                                                 ГЛАВА 11
                                       ПАЎНАМОЦТВЫ ЗАСНАВАЛЬНІКА 
                                                  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 
11.1. Заснавальнік забяспечвае стварэнне ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на атрыманне бясплатнай дашкольнай адукацыі;
11.2. Заснавальнік і Упраўленне ажыццяўляюць кантроль                             за забеспячэннем якасці адукацыі, іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і адпаведнымі актамі заканадаўства.
Заснавальнік можа прымаць рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі па ўласнай ініцыятыве на аснове ацэнкі наступстваў прыняцця такіх рашэнняў і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Заснавальнік Установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп (у тым ліку спецыяльных груп і груп інтэграванага навучання і выхавання) пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння               і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.
11.3. Заснавальнік ажыццяўляе ўпраўленчыя функцыі 
і каардынацыю дзейнасці Установы адукацыі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства.
11.4. Заснавальнік забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.
                                                               ГЛАВА 12
                          ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
                                                 ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ 
12.1. Адукацыйны працэс арганізуецца на падставе:
прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі (канстытуцыйнага права на адукацыю кожнага, духоўнага, маральнага 
і фізічнага развіцця, інклюзіі);
адукацыйнага стандарта;
дасягненняў у вобласці навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;
педагагічна абгрунтаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
культурных і духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
12.2. Адным з накірункаў адукацыйнага працэсу з’яўляецца працэс выхавання, накіраваны на фарміраванне ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да памяці абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавека працы і старэйшага пакалення, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, стварэнне ўмоў для самавызначэння, сацыялізацыі                  і самарэалізацыі асобы навучэнца на аснове сацыякультурных, духоўна-маральных каштоўнасцяў, і прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, грамадства і дзяржавы.
Працэс выхавання ажыццяўляецца як у спецыяльна арганізаванай, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.
12.3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на працягу года з 1 верасня па 31 жніўня ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня.
12.4. Час знаходжання выхаванцаў ва Установе адукацыі вызначаецца Заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і складае 10,5 гадзін.
Час знаходжання выхаванца ва Установе адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.
Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданні законных прадстаўнікоў.
Тэрмін атрымання адукацыі асоб, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адпавядае тэрміну атрымання дашкольнай адукацыі і на падставе заключэння   дзяржаўнага  цэнтра   карэкцыйна-развіваючага   навучання  і рэабілітацыі можа быць павялічаны на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў.
12.5. Залічэнне асоб для атрымання дашкольнай адукацыі здзяйсняецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў на падставе заявы законнага прадстаўніка, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання, выдадзенага Упраўленнем, заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай    камісіі   (для    атрымання   адукацыі   дома,   у санаторных групах),  заключэння  дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Залічэнне асоб для атрымання дашкольнай адукацыі здзяйсняецца шляхам выдання загаду загадчыкам Установы адукацыі аб залічэнні асобы ва Установу адукацыі.
12.6. Ва Установу адукацыі прымаюцца дзеці з ліку непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь, непаўналетніх замежных грамадзян і асоб                         без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь.
12.7. Рашэнне аб адлічэнні выхаванца прымае загадчык Установы адукацыі шляхам выдання загаду. 
12.8. Ва Установе адукацыі могуць стварацца санаторныя групы, іншыя групы, а таксама спецыяльныя групы, санаторныя спецыяльныя групы, групы інтэграванага навучання і выхавання, санаторныя групы інтэграванага навучання і выхавання пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання. Парадак стварэння спецыяльных груп і груп інтэграванага навучання і выхавання, а таксама арганізацыя адукацыйнага працэсу ў іх вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Санаторныя группы – групы, у якіх выхаванцы атрымліваюць дашкольную адукацыю і аздараўленне.
12.9. Прызначэнне  і  напаўняльнасць груп (у тым ліку спецыяльных і інтэграванага навучання і выхавання) ва Установе адукацыі вызначаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Камплектаванне груп установы і перавод выхаванцаў з адной групы  ў іншую ажыццяўляюцца штогод   на   пачатак   навучальнага  года (1 верасня). Перавод выхаванца з адной групы ў іншую ў асобных выпадках можа ажыццяўляцца на працягу навучальнага года па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванца або пры наяўнасці аб’ектыўных абставін і са згоды законных прадстаўнікоў пры ўмове наяўнасці свабоднага месца.
12.10. Выхаванцы   аб’ядноўваюцца  ў   групы   з   улікам   узросту  на 1 верасня адпаведнага навучальнага года:
другога ранняга ўзросту – ад аднаго года да двух гадоў;
першую малодшую – ад двух да трох гадоў;
другую малодшую – ад трох да чатырох гадоў;
сярэднюю – ад чатырох да пяці гадоў;
старэйшую – ад пяці да сямі гадоў;
рознаўзроставую – ад аднаго года да сямі гадоў;
санаторную другога ранняга ўзросту – ад аднаго года да двух гадоў;
санаторную першую малодшую – ад двух да трох гадоў; 
санаторную другую малодшую – ад трох да чатырох гадоў; 
санаторную сярэднюю – ад чатырох да пяці гадоў; 
санаторную старэйшую – ад пяці да сямі гадоў; 
санаторную рознаўзроставую – ад аднаго года да сямі гадоў.
12.11. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах ці індывідуальна. 
У рознаўзроставых групах арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад узросту выхаванцаў.
12.12. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва Установе адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Карэкцыя парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца 
на карэкцыйных занятках (групавых, падгрупавых, індывідуальных).
12.13. У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў                           і на падставе рашэння Заснавальніка ва Установе адукацыі могуць функцыянаваць групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў, у тым ліку для дзяцей, якія не наведваюць Установу адукацыі,  з рэжымам працы ад   2   да  7 гадзін   (штодня,   некалькі   дзён    у   тыдзень,  месяц,   год),   як  на платнай, так і на бюджэтнай аснове, пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, без арганізацыі харчавання.
12.14. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца гульня, занятак. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя: экскурсія, назіранне,  дзяжурства,  адукацыйная  сітуацыя  і  інш. Дамашнія заданні ва ўсіх узроставых групах на працягу навучальнага года не задаюцца.
12.15. На працягу года ўстанаўліваюцца канікулы, у час якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікул з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.   Агульная працягласць канікул складае 112 дзён: летнія - 92   каляндарныя   дні,   зімовыя  -  10 каляндарных   дзён,   вясновыя   -  10 каляндарных дзён.
У перыяд канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп, у тым ліку ў рознаўзроставыя, або іх закрыццё.
12.16. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі можа ажыццяўляцца ў аб’яднаннях па інтарэсах (гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня) рознага профіля                         ў форме заняткаў. Аб’яднанні па інтарэсах могуць быць аднаўзроставымі або рознаўзроставымі.
12.17. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу               ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. У мэтах рэалізацыі задач навукова-метадычнага забеспячэння Установа адукацыі ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі, навукова-метадычнымі і вучэбна-метадычнымі ўстановамі сістэмы адукацыі.
12.18. Харчаванне выхаванцаў ва Установе адукацыі арганізуецца                                  ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл, гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне выхаванцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне.
12.19. Канкрэтныя пытанні адукацыйнага працэсу вырашаюцца педагагічным саветам і адміністрацыяй Установы адукацыі ў межах паўнамоцтваў, прадстаўленых ім заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і сапраўдным Статутам.

                                                             ГЛАВА 13
 ЗВЕСТКІ ПРА СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЮ,    ПЕРАЙМЕНАВАННЕ  ЎСТАНОВЫ                                                                     АДУКАЦЫІ
 13.1. Установа адукацыі «Цепленская дзяржаўная агульнаадукацыйная пачатковая школа-сад» створана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 6 лютага 2006 года № 109 на базе ўстановы адукацыі «Цепленская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа», створанай рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лютага 2005 года № 116 на базе Цепленскай базавай школы, заснаванай ў 1948 годзе.
13.2.  Рашэннем    Уздзенскага    раённага     выканаўчага      камітэта   ад 27 сакавіка 2008 года № 363 дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Цепленская дзяржаўная агульнаадукацыйная пачатковая школа-сад»  перайменавана  ва ўстанову адукацыі «Цепленскі дзяржаўны дзіцячы сад» у сувязі з выключэннем з функцыі ўстановы агульнай пачатковай адукацыі.
13.3. Дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі «Цепленскі дзіцячы сад» Уздзенскага раёна створана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 лістапада 2011 года № 2145 шляхам перайменавання ўстановы адукацыі «Цепленскі дзяржаўны дзіцячы сад».
13.4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цепленскі сямейны дзіцячы сад Уздзенскага раёна» створана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 лістапада 2012 г. № 1995  шляхам перайменавання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Цепленскі дзіцячы сад   Уздзенскага раёна».
13.5. Рашэннем     Уздзенскага     раённага   выканаўчага   камітэта   ад 27.08.2019 №  1438 дзяржаўная установа адукацыі «Цепленскі сямейны  дзіцячы сад Уздзенскага раёна»  перайменавана  ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цепленскі яслі-сад Уздзенскага раёна». 
Дзяржаўная ўстанова адукацыя «Цепленскі  дзіцячы сад Уздзенскага раёна» перайменавана ў лістападзе 2022 года (старая назва – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цепленскі яслі-сад Уздзенскага раёна»), зарэгістравана    ў   Адзіным   дзяржаўным   рэгістры   юрыдычных   асоб  і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690332892  ад 30.08.2019 г.
     13.6. Дадзены Статут з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Цепленскі  яслі-сад Уздзенскага раёна» і ўступае у сілу з моманту рэгістрацыі.

                                                             ГЛАВА 14
                                                   ПАРАДАК СТВАРЭННЯ,
                     РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
14.1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы  адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.
14.2. Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такіх рашэнняў     з    улікам     колькасці    асоб,   якія   падлягаюць   навучанню і выхаванню на ўзроўні агульнай дашкольнай адукацыі, на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі на гэтай тэрыторыі.
14.3. У выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі ўстановы, ад спынення дзеяння ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць заснавальнік прымае меры              па пераводзе выхаванцаў са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

                                                                ГЛАВА 15
                              ПАРАДАК УНЕСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І (АБО) ДАДАТКАЎ
                                             У СТАТУТ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
15.1. Змены і (ці) дапаўненні ў сапраўдны Статут Установы адукацыі ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                                                ГЛАВА 16
                                     ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ 
                                             АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
16.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі з'яўляюцца:
выхаванцы;
законныя прадстаўнікі выхаванцаў (бацькі, усынавіцелі (удачарыцелю), апекуны, папячыцелі);
педагагічныя работнікі;
Установа адукацыі.
Адносіны ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу будуюцца на аснове супрацоўніцтва і ўзаемапавагі.
16.2. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;
перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падначаленых ім бюджэтных арганізацый;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню ў сферы адукацыі;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
набываць неабходнае абсталяванне, тэхніку, прыборы, матэрыялы                                     і іншыя каштоўнасці, выкарыстоўваць у адпаведнасці з патрэбамі 
на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы сродкі, атрыманыя 
ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
        16.3. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:
якасць адукацыі;
распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння;
падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне    бяспечных    умоў    пры    арганізацыі    адукацыйнага    і выхаваўчага працэсаў;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі;
меры сацыяльнай абароны выхаванцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцам;
азнаямленне законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, правіламі ўнутранага распарадку, іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а па іх патрабаванню – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
самакантроль       за     забеспячэннем     якасці    адукацыі,   парадак   і перыядычнасць правядзення якога вызначаецца загадчыкам;
збор,    ўлік,   захоўванне   і    выкарыстанне    архіўных    дакументаў у   адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства;
своечасовае прадстаўленне статыстычнай справаздачы, выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паказчыкаў дзяржаўных праграм;
пісьмовая   спараваздачнасць прадастаўляецца Установай адукацыі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
16.4. Установа адукацыі можа рэалізоўваць праграму выхавання, удзельнічаць у рэалізацыі мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія    прывялі     да     стварэння     неспрыяльных  для   дзяцей   абставін,   у рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.
16.5. Педагагічныя работнікі Установы адукацыі маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
удзел у кіраванні Установай адукацыі;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.
Іншыя правы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.
16.6. Педагагічныя работнікі Установы адукацыі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесійны ўзровень і педагагічнае майстэрства;
прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод выхаванцаў;
забяспечыць     выкананне    спецыяльных    ўмоў,     неабходных   для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні  (пры паступленні на працу) і перыядычныя  (на   працягу працоўнай дзейнасці)  абавязковыя   медыцынскія   агляды  ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;
іншыя абавязкі, устаноўленыя актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы.
16.7. У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:
рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;
будаваць працу на аснове безумоўнай ўзаемнай павагі да годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;
фарміраваць ў навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
у рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі;
спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве выхаванцаў і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.
16.8. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
16.9. Педагагічным работнікам забаронена выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах 
ці для падахвочвання выхаванцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.
16.10. Законныя прадстаўнікі (бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі) выхаванцаў маюць права на:
азнаямленне са сведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй Установы адукацыі;
удзел у кіраванні Установай адукацыі;
абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;
атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваемых метадах навучання і выхавання;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў;
ўключэнне   ў   склад    апякунскага   савета    Установы     адукацыі  і выключэнне з яго на падставе рашэння агульнага сходу;
іншыя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.
16.11. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў;
несці адказнасць за выхаванне дзяцей;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў і Статута Установы адукацыі;
уносіць своечасова плату за харчаванне выхаванца;
наведваць Установу адукацыі, бацькоўскія сходы, іншыя мерапрыемствы, якія патрабуюць іх прысутнасці;
своечасова інфармаваць педагогаў аб немагчымасці наведвання выхаванцам Установы адукацыі, прычыне пропуску;
выконваць іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў выхаванцаў, устанаўленыя заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.
16.12. Выхаванцы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
адначасовае засваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі  ў выпадках, якія прадугледжаны актамі заканадаўства;
перавод у іншую Установу адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;
навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;
павага   чалавечай   годнасці,   абарону   ад    усіх   формаў  фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне 
ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці і карэкцыйна-педагагічную дапамогу ва Установе адукацыі;
карыстанне навучальнымі дапаможнікамі;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай / спецыяльнай адукацыі дома;
удзел у конкурсах, турнірах, фестывалях, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;
іншыя правы выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.